:: ::

Новости БПРОиН

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах. Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организация БПРОиН 2024 © 

11 декабря 2024 г.

Горад Дзятлава стаў юбілейным, фінальным у гэтым годзе пунктам, у які прыбылі ўдзельнікі і экспазіцыя мультымедыйнага патрыятычнага праекта выдавецкага дома “Беларусь сегодня”.

Праект прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі і надыходзячай 80-й гадавіне Вялікай Перамогі, створаны, каб нагадаць жыхарам краіны аб старонках баявой славы Беларусі і тых трагічных падзеях, якія выпалі на долю нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У экспазіцыі праекта ёсць і помнік Іосіфу Філідовічу, які цаной свайго жыцця схаваў ад фашыстаў партызанскі шпіталь. На гэтым памятным месцы ўдзельнікі праекта, прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, сілавых структур і працоўных калектываў раёна ўшанавалі памяць усіх загінулых у ваеннае ліхалецце.

На раённай сцэне была прэзентавана тэматычная канцэртная праграма “Надзеі маленькі аркестрык” у выкананні бардаўскага ансамбля “Песні нашага круга”.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости БПРОиН

Гродненское областное объединение профсоюзов
Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки
-
-