:: ::

Новости БПРОиН

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах. Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организация БПРОиН 2024 © 

15 октября 2024 г.

З нагоды самага пяшчотнага і кранальнага свята – Дня маці – у гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшло шанаванне матуляў – шматдзетных, чые дзеці дасягнулі поспехаў, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці, прыёмных.

Кветкі, песні, шчырыя віншаванні, усмешкі – усё ў гэты дзень для іх. Павіншаваць мамаў са святам і ўручыць прыемныя падарункі прыйшлі кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

Па-дамашняму цёплую і ўтульную атмасферу стварылі арганізатары сустрэчы ў актавай зале гімназіі. Пакінуўшы на некаторы час усе свае справы і клопаты, запрошаныя матулі акунуліся ў сапраўднае свята, змаглі яшчэ мацней адчуць, наколькі важная іх місія ў жыцці – быць мамай.

Пажадала даўжэй жыць, радавацца поспехам сваіх дзяцей, моцнага здароўя, усмешак кожны дзень старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости БПРОиН

Гродненское областное объединение профсоюзов
Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки
Дятловское районное объединение профсоюзов
-
-