:: ::

Новости БПРОиН

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах. Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организация БПРОиН 2024 © 

02 сентября 2019 г.

Першага верасня дэлегацыя прафсаюзнага актыва устаноў адукацыі Дзятлаўскага раёна прыняла удзел у свяце Дня беларускага пісьменства.

Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства пачалося з прыгожага шэсця, якое ўзначалілі харугві з назвамі папярэдніх сталіц свята. Сярод іх – і гарады Гродзеншчыны: Мір, Навагрудак, Смаргонь і Шчучын. І, канешне, Слонім, які мае гонар прымаць вялікае рэспубліканскае свята беларускага слова і кнігі сёлета.

Віталі шэсце ля галоўнай сцэнічнай пляцоўкі каля Цэнтра культуры і адпачынку. У імправізаванай зале пад адкрытым небам – ганаровыя госці свята: прадстаўнікі кіраўніцтва краіны, дыпмісій, пісьменнікі з Беларусі і замежжа, ганаровыя грамадзяне Слоніма, а таксама шматлікія жыхары і госці слонімскай зямлі.

Прывітальны адрас Кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам свята зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч.

Гасцей таксама віталі гаспадары свята – старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў і Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч. І зноў падкрэслілі: Слонім сваёй гісторыяй заслужыў права быць сталіцай Дня беларускага пісьменства.

Лёс многіх вядомых пісьменнікаў звязаны з Гродзеншчынай. Да прыкладу, тут нарадзіўся адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. Жыла Алаіза Пашкевіч, больш вядомая як Цётка, якая адна з першых пачала выдаваць падручнікі па беларускай мове.

Багата наша зямля талентамі і сёння. Намаганнямі сучасных пісьменнікаў, выдаўцоў і паліграфістаў, журналістаў, бібліятэкараў робіцца вялікая справа – ствараецца сучасная культура новай незалежнай Беларусі. На Гродзеншчыне выходзіць ў свет больш за паўсотні газет і часопісаў; сотні мастацкіх і навуковых кніг, вучэбных дапаможнікаў выдаюць штогод друкарні вобласці. Юбілейны для вобласці год – яе 75-годдзе – таксама адзначаны выхадам у свет шэрагу кніг, якія адлюстроўваюць яе гісторыю і сучаснасць.

Пра выбітных асоб Слонімскай зямлі і Гродзеншчыны таксама распавяла гасцям театралізаваная дзея “Зямля пад белымі крыламі”, што прадставілі на галоўнай сцэне свята. Розныя эпохі і розных асоб аб’ядналі разважанні нашых сучаснікаў, моладзі, якая шукае адказ на пытанне, ці можна стаць сусветна вядомым, калі ты нарадзіўся і жывеш у невялікім мястэчку, такім як Слонім. Адказ шукалі ў мінулым, самых розных эпохах слонімскай гісторыі. Былі тут і згадкі пра з’яўленне абраза Маці Божай Жыровіцкай, легенду пра візіт у гэтыя мясціны вялікага князя Вітаўта.

Адным з цэнтральных эпізодаў стала гісторыя пра выданне Статута ВКЛ. І, што асабліва падкрэслілі падчас дзеі, галоўны дзяржаўны дакумент быў выдадзены на роднай беларускай мове: “Каб яго разумелі ўсе людзі”, – з глыбінь вякоў патлумачыў Леў Сапега.

Яшчэ адна старонка слонімскай гісторыі звязана з імем Міхаіла Казіміра Агінскага. Прынамсі, менавіта ён пабудаваў у горадзе тэатр. Яго трупа была вядома далёка за мяжой. А сцэна магла б уразіць і сённяшніх гледачоў: яна залівалася вадой і па ёй плавалі лодкі. Гучаў на адкрыцці і вядомы паланэз “Развітанне з радзімай” – як згадка яшчэ пра аднаго выбітнага дзеяча культуры, чый лёс звязаны з Гродзеншчынай – пляменніка Міхаіла Казіміра Агінскага – кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, музей-сядзіба якога знаходзіцца на Смаргоншчыне, сталіцы Дня беларускага пісьменства- 2009 года.

Гучалі падчас адкрыцця беларускія музыка і песні ў выкананні гурта “Літы талер”, “Беларусы”, Пятра Елфімава, групы “Чысты голас”, якая выступіла ў суправаджэнні аднаго з лепшых калектываў Прынёмання – ансамбля “Гарадзенскія карункі”. Выступілі і іншыя калектывы.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости БПРОиН

Гродненское областное объединение профсоюзов
Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки
Дятловское районное объединение профсоюзов
-
-