:: ::

Новости БПРОиН

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах. Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организация БПРОиН 2024 © 

17 февраля 2025 г.

У Гродне адбылося пасяджэнне савета абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”. Былі падведзены вынікі работы за мінулы год і абазначаны планы на бліжэйшую перспектыву. Станоўча адзначана ўзаемадзеянне абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” з установамі адукацыі Прынёмання. Як расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык, знакавым летась было мерапрыемства, у рамках якога раённыя ўстановы адукацыі прадстаўлялі вялікія дыярамы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яшчэ “Белая Русь” – актыўны ўдзельнік і суарганізатар многіх праектаў і ініцыятыў.

Вопытам работы па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і атрымання гранта РГА “Белая Русь” у рамках ініцыятывы “Вопыт лепшых “Белай Русі” падзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Марыя Шавель.

– Праект “Без тэрміну даўнасці” нашай установы адукацыі адзначаны грантам аб’яднання ў памеры 100 базавых велічыняў. Асноўная мэта работы – аднаўленне гістарычнай праўды аб генацыдзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Рэалізуем праект па трох тэматычных модулях: “Нельга забыць”, які прадугледжвае вывучэнне трагічнага лёсу жыхароў Дзятлава яўрэйскага паходжання; “Нельга дапусціць” – вёсак, знішчаных нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны; непаўналетнім дзятлаўчанам-вязням фашысцкіх канцлагераў прысвечаны модуль “Нельга апраўдаць”. Па выніках праекта будуць створаны інфармацыйны стэнд, інтэрнэт-рэсурс і навуковы зборнік “Памяць і боль дзятлаўскай зямлі”, – патлумачыла Марыя Шавель. – Конкурс складаўся з некалькіх этапаў. Лепшыя праекты былі адабраны для абароны на рэспубліцы, сярод іх і наш. Калі даведаліся, што ў ліку прызёраў, вельмі ўзрадаваліся. Усё гэта робім на карысць нашай Радзімы, каб кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь мог сказаць: “Я беларус, і я гэтым ганаруся”.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости БПРОиН

Гродненское областное объединение профсоюзов
Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки
-
-