10 января 2025 г.
Напярэдадні важнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прызначаны на 26 студзеня, на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца інфармацыйная акцыя “Усё пра выбары”. У яе ўключыліся прадстаўнікі ідэалагічнага актыву, члены прафсаюза, грамадскіх арганізацый нашага раёна. На гэты раз актывісты расказалі “Усё пра выбары” жыхарам горада Дзятлава, гарадскіх пасёлкаў Казлоўшчына і Наваельня. Менавіта там праходзілі мерапрыемствы акцыі. Удзельнікі раздавалі прахожым буклеты з інфармацыяй аб парадку правядзення галасавання, графіку работы выбарчых участкаў, кандыдатах у Прэзідэнты.